Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп: «ваш любімы прэзыдэнт не зрабіў нічога дрэннага»


Дональд Трамп пракамэнтаваў паведамленьне аб наяўнасьці аўдыёзапісу, які можа яго кампрамэтаваць. Прэзыдэнт ЗША ў Твітары напісаў, што не зрабіў нічога дрэннага.

Такім чынам ён адрэагаваў на публікацыю газэты The New York Times, якая расказала, што ў нядаўнім мінулым яго асабісты адвакат Майкл Коэн таемна запісваў размовы з Трампам. Па дадзеных газэты, на стужцы захавалася абмеркаваньне «платы за маўчаньне» Карэн Макдугал, былой мадэлі часопіса Playboy, якая сьцьвярджае, што ў яе быў раман з Трампам. Гэтая размова была запісаная ў 2016 годзе, прыкладна за два месяцы да прэзыдэнцкіх выбараў. Газэта таксама паведаміла, што гэты аўдыёзапіс трапіў у распараджэньне ФБР пасьля ператрусаў у офісах Коэна.

Да выбараў, Трамп і яго падначаленыя катэгарычна адмаўлялі факт выплат былой мадэлі. Аднак аўдыёзапіс абвяргае гэта. Па вэрсіі Макдугал, яе раман з Трампам пачаўся ў 2006 годзе, неўзабаве пасьля таго, як Мэланія Трамп нарадзіла сына. Макдугал прадала права на публікацыю гэтай гісторыі таблоіду National Enquirer за 150 тыс даляраў у жніўні 2016 года, аднак матэрыял у газэце так і не зьявіўся.

Трамп напісаў у Твітары: «нечувана, калі ўрад урываецца ў офіс да адваката» і што «нечувана і верагодна незаконна», калі адвакат запісвае гутаркі з кліентам. Ён дадаў: «Добрая навіна заключаецца ў тым, што ваш любімы прэзыдэнт не зрабіў нічога дрэннага».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG