Пра ператрусы, якія ўчыніў Камітэт дзяржаўнай бясьпекі ў прадстаўнікоў прафсаюзаў, паведаміў праваабарончы цэнтар «Вясна» з спасылкай на ўласныя крыніцы.
«Вядома, што ў актывістаў прафсаюзаў сканфіскавалі тэхніку, але пасьля допытаў адпусьцілі. Паведамляецца, што сілавікоў цікавілі іхныя сувязі з фондамі салідарнасці BySol і ByHelp, таксама людзей пыталі аб так званым «фінансаваньні тэрарыстычнай дзейнасьці», — гаворыцца ў паведамленьні.
Перасьлед незалежных прафсаюзаў
У ліпені 2022 года Вярхоўны суд зьліквідаваў Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП). Была таксама ўхваленая ліквідацыя чатырох арганізацыяў- ўдзельніц БКДП:
- Свабоднага прафсаюзу Беларускага,
- Свабоднага прафсаюзу мэталістаў,
- Беларускага незалежнага прафсаюзу гарнякоў, хімікаў, нафтаперапрацоўнікаў, энэргетыкаў, транспартнікаў, будаўнікоў і іншых работнікаў,
- Беларускага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП).
У краіне не засталося незалежных прафсаюзаў, існуе толькі праўладная Фэдэрацыя прафсаюзаў.
Вядома пра 17 пазбаўленых волі прадстаўнікоў прафсаюзаў.
Форум