Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былых гомельскіх памежнікаў за дзедаўшчыну пакаралі 2,5 гадамі калёніі


Раман Гладкі (зьлева) і Сяргей Гузееў на судзе
Раман Гладкі (зьлева) і Сяргей Гузееў на судзе

Асуджаныя Раман Гладкі і Сяргей Гузееў зьдзекаваліся з маладых салдатаў.

Гомельскі раённы суд 20 ліпеня абвясьціў вырак за «дзедаўшчыну» двум былым памежнікам Раману Гладкаму і Сяргею Гузееву.

Яны прызнаныя вінаватымі ў гвалце, зьдзеку і жорсткім абыходжаньні з салдатамі, якія не падпарадкаваны ім па службе, і на падставе часткі 2, артыкулу 443 Крымінальнага кодэксу пакараны 2 гадамі і 6 месяцамі калёніі агульнага рэжыму.

У беларускіх судах працягваюцца і іншыя працэсы над вайскоўцамі ў справах аб дзедаўшчыне, заведзеных пасьля трагічнай сьмерці ў Печах у верасьні 2017 году салдата Аляксандра Коржыча.

Радавы Гладкі і яфрэйтар Гузееў служылі ў вайсковай частцы № 1242, на рэзэрвовай мабільнай заставе «Новая Гута». У судзе знайшлі пацьвярджэньне факты неаднаразовага зьбіцьця і зьдзеку над малодшымі салдатамі. Пацярпелымі прызнаны сямёра памежнікаў, пераведзеных сёлета служыць у Гомельскую памежную групу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG