Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 20 салдатаў тэрміновай службы асудзілі з пачатку году


На судзе за дзедаўшчыну ў Гомлі, 20 чэрвеня 2018
На судзе за дзедаўшчыну ў Гомлі, 20 чэрвеня 2018

Больш за 20 салдатаў тэрміновай службы асуджаныя ў Беларусі з пачатку году. Такую статыстыку прывёў 26 чэрвеня намесьнік Генэральнага пракурора Беларусі Аляксей Стук.

Ён прызнаў, што штуршком для масавай праверкі ў беларускім войску стала леташняя трагедыя з гібельлю радавога Аляксандра Коржыча.

Цяпер пракурорскі нагляд за войскам узмоцнены.

«Праводзяцца праверкі, у тым ліку і раптоўныя», — адзначыў намесьнік Генпракурора. Усяго з пачатку году за перавышэньне паўнамоцтваў, пазастатутныя адносіны ці гвалт былі асуджаныя 23 салдаты тэрміновай службы. «Дзевяць чалавек быліасуджаныя на пазбаўленьне волі, яшчэ дзевяць — на арышт», — адзначыў Аляксей Стук.

Усё пра гвалт у войску

Гвалтоўная сьмерць у Печах салдата Аляксандра Коржыча атрымала ў грамадзтве вялікі рэзананс. Былыя салдаты тэрміновай службы пачалі расказваць пра свой досьвед дзедаўшчыны і гвалту ў войску. Стала пашырацца інфармацыя пра іншыя выпадкі сьмерці маладых салдатаў, сталі паўторна пераглядаць вынікі сьледзтва па некалькіх дзясятках ужо закрытых крымінальных спраў, заведзеных пасьля выпадкаў суіцыдаў і траўмаваньня салдатаў тэрміновай службы.

Партрэт Аляксандра Коржыча ў кватэры маці
Партрэт Аляксандра Коржыча ў кватэры маці

«Матэрыялы справы паказалі толькі пасьля ліста Лукашэнку». Як расьсьледуюць сьмерці ў войску

Пасьля здарэньня ў вайсковай частцы ў Печах апыталі 18 тысяч дэмабілізаваных вайскоўцаў на прадмет нестатутных дачыненьняў падчас службы ў войску. Адбыўся шэраг судоў за дзедаўшчыну, не зьвязаных са сьмерцю Аляксандра Коржыча.

Беларускае войска імя Аляксандра Коржыча

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG