Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Дзяржынску за дзедаўшчыну асудзілі радавога


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Суд Дзяржынскага раёну 18 ліпеня прысудзіў салдату тэрміновай службы А. год і шэсьць месяцаў абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, паведамілі ў Вярхоўным судзе.

Паводле Вярхоўнага суду, радавы А. падчас службы ў войску сыстэматычна прыніжаў гонар і годнасьць радавога М. Падчас падрыхтоўкі да спартовых заняткаў А. ня менш за тры разы ўдарыў М. баксёрскай пальчаткай за адмову выконваць спартовыя практыкаваньні.

Працэс супраць А. пачаўся 17 ліпеня. Яго абвінавачвалі паводле частак 1 і 2 арт. 443 КК «Парушэньне статутных узаемаадносін».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG