Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Большасьць апытаных амэрыканцаў не ўхваляюць палітыку Трампа ў дачыненьні Расеі


Уладзімір Пуцін на прэс-канфэрэнцыі па расейска-амэрыканскім саміце
Уладзімір Пуцін на прэс-канфэрэнцыі па расейска-амэрыканскім саміце

Аднак у цэлым пасьля саміту Трампа і Пуціна ў Хэльсынкі рэйтынг амэрыканскага прэзыдэнта практычна не зьмяніўся.

Больш за палову амэрыканцаў не ўхваляюць пазыцыі прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа да Расеі, сьведчаць вынікі сумеснага апытаньня Reuters і Ipsos, праведзеныя пасьля яго неадназначнай сустрэчы і сумеснай прэс-канфэрэнцыі з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным.

Аднак падобна, што праца Трампа на саміце ў Хэльсынкі, дзе ён адмовіўся ўскласьці віну на расейскага лідэра за ўмяшаньне ў ход выбараў у ЗША ў 2016 годзе і ўсумніўся ў высновах амэрыканскай выведкі, не паўплывала на ягоны агульны рэйтынг.

Саміт Трамп — Пуцін. Хто больш задаволены безвыніковым вынікам

У чым Трамп не прайграў у Хэльсынкі

Трамп адрэагаваў на крытыку прэс-канфэрэнцыі з Пуціным

Новае апытаньне паказала, што 42% зарэгістраваных выбарнікаў ухваляюць вынікі працы Трамп на пасадзе прэзыдэнта. Пры гэтым з пачатку ліпеня ягоны рэйтынг вагаўся паміж 40% і 44%.

Тым ня менш апытаньне паказала, што 55% зарэгістраваных выбарнікаў не ўхваляюць палітыку прэзыдэнта ў дачыненьні Расеі. Супрацьлеглай думкі прытрымліваюцца 37%.

Аб ухваленьні працы Трампа на расейскім напрамку заявілі 71% рэспубліканцаў і 14% дэмакратаў.

Вынікі апытаньня сьведчаць, што Трамп па-ранейшаму карыстаецца шырокай падтрымкай сярод рэспубліканскіх выбарнікаў, нягледзячы на тое, што лідэры партыі асудзілі заявы, якія ён зрабіў у прысутнасьці расейскага лідэра, адказваючы на пытаньні журналістаў.

Трамп зьдзівіў нават сваіх прыхільнікаў, калі падчас прэс-канфэрэнцыі пахваліў расейскага лідэра за яго «рашучае і настойлівае» адмаўленьне ўмяшаньня.

У аўторак Трамп паспрабаваў супакоіць палітычную буру, якая ўзьнікла пасьля яго выступу, заявіўшы, што ён абмовіўся на прэс-канфэрэнцыі і што цалкам давярае амэрыканскім спэцслужбам. Але, магчыма, ён адхіліўся ад падрыхтаванага тэксту, калі заявіў: «Гэта маглі быць і іншыя людзі, ёсьць шмат такіх людзей».

Большасьць зарэгістраваных выбарнікаў, 59%, згодныя з высновамі амэрыканскай выведкі аб тым, што Расея спрабавала паўплываць на выбары ў ЗША, паказала апытаньне Reuters / Ipsos. Аднак так лічаць толькі 32% рэспубліканцаў у параўнаньні з 84% дэмакратаў.

Апытаньне таксама паказала відавочны раскол паміж рэспубліканцамі і дэмакратамі ў пытаньні пра тое, ці варта лічыць Расею праціўнікам ЗША.

У цэлым, 38% зарэгістраваных выбарнікаў пагадзіліся з тым, што Расея — «вораг» Злучаных Штатаў. Прыкладна столькі ж лічаць Расею «канкурэнтам», а яшчэ 8% лічаць яе «сябрам».

Пры гэтым палова дэмакратаў лічаць яе ворагам, але толькі траціна рэспубліканцаў прытрымліваюцца такой жа думкі.

40% дэмакратаў лічаць, што Расея ўяўляе непасрэдную пагрозу, тады як толькі 14% рэспубліканцаў пагадзіліся з гэтым сьцьвярджэньнем.

Пратэстоўцы ў Хэльсынкі, плякат паўтарае колішняе віленскае графіці з Пуціным і Трампам
Пратэстоўцы ў Хэльсынкі, плякат паўтарае колішняе віленскае графіці з Пуціным і Трампам

У цэлым 27% зарэгістраваных выбарнікаў бачаць у Расеі непасрэдную пагрозу. Толькі Паўночная Карэя пераўзыходзіць Расею ў гэтым паказьніку — у ёй бачаць пагрозу 31 % апытаных.

У ходзе апытаньня ў амэрыканцаў таксама цікавіліся, ці лічаць яны, што ўлады знойдуць доказы незаконных кантактаў адміністрацыі Трампа і Расеі. Крыху больш за палову, 51%, лічаць гэта верагодным. Такой думкі прытрымліваюцца 77% адсоткаў дэмакратаў і 19% рэспубліканцаў.

Такі ж раскол выявіўся, калі рэспандэнтаў пыталіся, ці лічаць яны, што Трамп або хто-небудзь зь ягонага штабу супрацоўнічаў з Расеяй, каб паўплываць на выбары 2016 году. У цэлым з гэтым сьцьвярджэньнем пагадзіліся 52% зарэгістраваных выбарнікаў, у тым ліку 81 працэнт дэмакратаў і толькі 19 адсоткаў рэспубліканцаў.

Саміт Трамп-Пуцін: самае важнае з прэс-канфэрэнцыі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG