Сьпікер Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Пол Раян заявіў, што мае намер разгледзець дадатковыя санкцыі супраць Расеі.
Ён пацьвердзіў сваю падтрымку амэрыканскай выведнай супольнасьці ў расьсьледаваньні ўмяшаньня Расеі ў амэрыканскія прэзыдэнцкія выбары 2016 году.
Калі камітэты Кангрэсу ЗША палічаць неабходнымі новыя санкцыі супраць Расеі, «я буду вельмі рады разгледзець праекты гэтых санкцыяў», сказаў Пол Раён у гутарцы з журналістамі ў Вашынгтоне.
Паводле сьпікера Палаты прадстаўнікоў ЗША, расейскі ўрад, што ня падзяляе каштоўнасьцяў, якімі кіруюцца Злучаныя Штаты, зьяўляецца пагрозай амэрыканскім інтарэсам.
Дональд Трамп у аўторак раніцай даў высокую ацэнку сваёй сустрэчы ў Хэльсынкі з Уладзімірам Пуціным і спрабаваў дыскрэдытаваць крытыкаў, якія называюць Хэльсынскую сустрэчу правальнай, што нанесьла шкоду Злучаным Штатам.