Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КНДР «можа паўтарыць шлях Віетнаму», — дзяржсакратар ЗША


Майк Пампэа на сустрэчы з прадстаўнікамі КНДР, архіўнае фота
Майк Пампэа на сустрэчы з прадстаўнікамі КНДР, архіўнае фота

Дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Амэрыкі Майк Пампэа заклікаў Паўночную Карэю да нармалізацыі стасункаў са сваёй краінай па прыкладзе Віетнаму.

Заява прагучала ў віетнамскім Ханоі праз два дні па візыце Пампэа ў Пхеньян, дзе ён вёў перамовы аб дэнукліярызацыі КНДР.

Майк Пампэа заклікаў Кім Чэн Ына «не прапусьціць момант» і выказаў спадзевы на тое, што аднойчы ЗША змогуць прапанаваць КНДР той жа ўзровень партнэрства, што прапануе Віетнаму цяпер, праз 24 гады па нармалізацыі стасункаў. За апошнія два дзясяткі год аб’ёмы гандлю між ЗША і Віетнамам вырасьлі на 8000%, амэрыканскія кампаніі інвэстуюць мільярды даляраў у віетнамскую эканоміку.

«Той факт, што мы супрацоўнічаем, а не ваюем, даказвае, што калі краіна вырашае ствараць больш сьветлую будучыню для сябе разам з ЗША, мы выконваем дадзеныя Амэрыкай абяцаньні», — разважае Пампэа пра Віетнам.

КНДР упершыню за шмат гадоў не правяла антыамэрыканскі мітынг

КНДР і Паўднёвая Карэя аднавілі радыёсувязь паміж вайсковымі караблямі

Вашынгтон: КНДР па-ранейшаму ўяўляе ядзерную пагрозу

Паводле Пампэа, віетнамскія лідэры ў свой час асэнсавалі, што іхная краіна можа рэфармаваць і выбудоўваць стасункі зь іншымі без пагрозы свайму сувэрэнітэту. Ключавым момантам дзяржсакратар бачыць пасьляваенныя кантакты з ЗША, што пачаліся ў 1985 годзе, калі бакі пачалі працу па вяртаньні ў ЗША парэшткаў амэрыканскіх вайскоўцаў, загінулых у вайне 1965–1975 гадоў. А ў межах нядаўніх перамоваў з КНДР Штаты дамагліся вяртаньня парэштак амэрыканскіх вайскоўцаў, загінулых у Карэйскай вайне 1950–1953 гадоў.

Тым часам афіцыйны Пхеньян заявіў, што Пампэа вёў перамовы аб дэнукліярызацыі КНДР зайшлі «ў небясьпечную фазу», бо вяліся «ў гангстэрскім стылі». На гэта дзяржсакратар ЗША адказаў: калі ягоныя просьбы былі «гангстэрскімі», то «ўвесь сьвет гэта гангстэр». Маўляў, і Рада бясьпекі ААН неаднаразова патрабавала, каб КНДР ліквідавала ядзерную зброю і закрыла праграму распрацоўкі балістычных ракетаў. Пампэа дадаў, што перамовы былі прадуктыўнымі, а паўночнакарэйскія дыпляматы «не ўставалі ў апазыцыю».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG