Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША працягнулі санкцыі супраць Паўночнай Карэі яшчэ на год


Кім Чэн Ін і Дональд Трамп падчас сустрэчы ў Сынгапуры 12 чэрвеня
Кім Чэн Ін і Дональд Трамп падчас сустрэчы ў Сынгапуры 12 чэрвеня

Злучаныя Штаты Амэрыкі працягнулі санкцыі супраць Паўночнай Карэі яшчэ на год. Адпаведны дакумэнт падпісаў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп.

Прычына — ядзерная пагроза.

«Існаваньне і рызыка пашырэньня матэрыялаў, прыдатных для выкарыстаньня зброі на Карэйскай паўвысьпе, а таксама дзеяньні ўраду Паўночнай Карэі, як і раней, уяўляюць надзвычайную пагрозу для нацыянальнай бясьпекі, зьнешняй палітыкі і эканомікі Злучаных Штатаў», — гаворыцца ў паведамленьні Белага дому.

12 чэрвеня Дональд Трам і Кім Чэн Ін сустракаліся ў Сынгапуры.

13 чэрвеня Трамп напісаў у твітэры, што ядзернай пагрозы ад Паўночнай Карэі больш няма.

ЗША ўвялі санкцыі супраць КНДР у 2008 годзе за распрацоўку ядзернай зброі і выпрабаваньне балістычных ракетаў.

Трамп пра Кім Чэн Ына: Вясёлы, разумны, любіць свой народ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG