Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вашынгтон: КНДР па-ранейшаму ўяўляе ядзерную пагрозу


Майк Пампэо
Майк Пампэо

Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо, выступаючы ў сераду ў Сэнаце, выказаў думку, што ядзерная пагроза, якую нясе Паўночная Карэя Амэрыцы, існуе дагэтуль.

Сэнатары зьвярнулі ўвагу дзяржсакратара на запіс, пакінуты прэзыдэнтам Трампам у «Твітэры» пасьля вяртаньня з саміту з Кім Чэн Ынам, у якім гаварылася, што «ядзерная зброя КНДР больш не пагражае Амэрыцы».

«У мяне няма сумневаў, што прэзыдэнт меў на ўвазе толькі зьніжэньне ядзернай небясьпекі, якую ўяўляе КНДР. Я ў гэтым упэўнены», — заявіў дзяржсакратар.

У дакумэнце, падпісаным абодвума лідэрамі ў Сынгапуры, гаворыцца, што Злучаныя Штаты дадуць Паўночнай Карэі гарантыі бясьпекі ў абмен на дэнуклеарызацыю Карэйскага паўвострава.

Раней зьявіліся паведамленьні, што Паўночная Карэя, насуперак дэклярацыі, мадэрнізуе свой дасьледчы атамны цэнтар у Ёнбёне. Міністар абароны ЗША Джон Мэтыс заўважыў на днях, што яму не вядома пра якія-небудзь канкрэтныя крокі Паўночнай Карэі ў бок ядзернага раззбраеньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG