Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады паабяцалі прыпыніць добраўпарадкаваньне Вайсковых могілак. Пакуль на словах


«Добраўпарадкаваньне» на Вайсковых могілках у Менску
«Добраўпарадкаваньне» на Вайсковых могілках у Менску

Раніцай 27 чэрвеня на Вайсковых могілках, дзе ўжо некалькі тыдняў адбываецца «добраўпарадкаваньне», прайшла сустрэча грамадзкіх актывістаў, супрацоўнікаў Мінкульту і кіраўніцтва Спэцыялізаванага камбінату камунальна-бытавога абслугоўваньня, які займаецца тым самым добраўпарадкаваньнем.

​Супрацоўнікі КУП «Спэцкамбінат» ставяць аднатыпныя надгалоўнікі і называюць гэта добраўпарадкаваньнем могілак.

«Нам на словах паабяцалі прыпыніць працы, — кажа Свабодзе Павал Каралёў, які каардынуе кампанію, скіраваную на захаваньне Вайсковых могілак. — Мы прайшліся з кіраўніцтвам камбінату і прадстаўніком Мінкульту па тэрыторыі, вызначылі каля дзесяці пахаваньняў, ад якіх на самой справе мала што засталося, якімі маглі б заняцца супрацоўнікі камбінату. Пакуль нам паабяцалі працаваць там і не чапаць іншых магілаў. Але гэта на словах, вядома. Сустрэча ня мела афіцыйнага характару».

Павал Каралёў таксама паведаміў, што актывістам па-ранейшаму не ўдалося пабачыць ніякага афіцыйнага дакумэнту, які б вызначаў парадак працаў па добраўпарадкаваньні Вайсковых могілак. Актывісты плянуюць і далей рабіць парадак на месцах пахаваньняў самастойна.

«Добраўпарадкаваньне нагадвае знос». Актывісты заклікаюць на абарону Вайсковых могілак у Менску

«Мы прапанавалі ўладам правесьці інвэнтарызацыю пахаваньняў сваімі сіламі, бясплатна, — працягвае Каралёў. — Паглядзім, што з гэтага атрымаецца. Будзем чакаць рашэньня ўладаў».

Вайсковыя могілкі на вуліцы Казлова ў Менску — адзін з самых старых нэкропаляў беларускай сталіцы, які мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці. Першыя згадкі пра Вайсковыя могілкі адносяцца да 1840 году, асьвячэньне іх адбылося ў 1895 годзе.

Пахаваньне Ўсевалада Ігнатоўскага на Вайсковых могілках у Менску
Пахаваньне Ўсевалада Ігнатоўскага на Вайсковых могілках у Менску

Тут пахаваныя літаратары Якуб Колас, Янка Купала і Кузьма Чорны, гісторык Усевалад Ігнатоўскі, аўтар слоў дзяржаўнага гімна БССР Міхась Клімковіч, кампазытар Нестар Сакалоўскі, амэрыканская місіянэрка Рут Ўолер.

На мінулым тыдні актывісты заклікалі людзей «адстойваць магілы, бо сытуацыя кепская, будаўнікі ўсё робяць на свой густ».

«Добраўпарадкаваньне часам нагадвае знос помнікаў. Невядома, на якой падставе яны вызначаюць, што можна зносіць, а што не, і ці ёсьць у іх адпаведны праект. Дакумэнты яны нам не паказваюць. Відаць, што чалавек вырашае на свой густ, будзе гэтая агароджа, помнік, ці не. На жаль, пару тыдняў мы страцілі, бо некалькі каштоўных агароджаў ужо прыбралі», — сказаў Свабодзе Павал Каралёў.

На Вайсковых могілках бураць надмагільлі і агароджы
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:51 0:00

На сайце petitions.by зьбіраюць подпісы пад зваротам да ўладаў з патрабаваньнем спыніць «добраўпарадкаваньне».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG