Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кібэрспорт афіцыйна прызналі відам спорту ў Казахстане


Пра тое, што кібэрспорт прызнаны афіцыйным відам спорту ў Казахстане, паведамляецца на сайце камітэту па справах спорту і фізкультуры Казахстану.

«Міністэрства культуры і спорту на падставе заявы нашай фэдэрацыі афіцыйна прызнала кібэрспорт відам спорту 25 чэрвеня. З гэтым хацеў павіншаваць усіх аматараў кібэрспорту», — напісаў прэзыдэнт Qazaq Cybersport Federation Куанышбэк Есекееў у Facebook.

Паводле яго слоў, створанае ў мінулым годзе энтузіястамі кібэрспорту грамадзкае абʼяднаньне Qazaq Cybersport Federation атрымала падтрымку і прызнаньне ў профільным ведамстве.

«На сёньняшні дзень ужо распрацаваная комплексная мэтавая праграма разьвіцьця кібэрспорту і праведзеная праца па ўступленьні ў міжнародныя профільныя арганізацыі. Афіцыйна прызнаная і акрэдытаваная фэдэрацыя цяпер можа афіцыйна прадставяць краіну на міжнародных пляцоўках. Інтэрнэт-рэсурс фэдэрацыі — www.qcf.kz» — гаворыцца ў паведамленьні.

Пытаньне прызнаньня кібэрспорту алімпійскіх відам спорту разглядаецца ў Міжнародным алімпійскім камітэце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG