Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўднёвая Карэя гатова спыніць вайсковыя вучэньні з ЗША дзеля дэнуклеарызацыі КНДР


Сумесныя ваенныя вучэньні ЗША і Паўднёвай Карэі могуць спыніць дзеля стымуляваньня перамоваў дзеля ядзернага раззбраеньня КНДР, паведаміў офіс прэзыдэнта Паўднёвай Карэі 13 чэрвеня, перадае дзяржаўнае агенцтва Yonhap.

Такім чынам у Паўднёвай Карэі адрэагавалі на словы прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, які 12 чэрвеня пасьля саміту з лідэрам Паўночнай Карэі Кім Чэн Ынам заявіў, што «замарозіць» «вельмі правакацыйныя» і дарагія рэгулярныя вайсковыя вучэньні ЗША і Паўднёвай Карэі.

КНДР неаднаразова крытыкавала амэрыкана-паўднёвакарэйскія вайсковыя вучэньні, называючы іх рэпэтыцыяй узброенага ўварваньня.

12 чэрвеня прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп і лідэр КНДР Кім Чэн Ын правялі першую ў гісторыі сустрэчу ў Сінгапуры, па выніках якой падпісалі " усёабдымны дакумэнт«.

Адзін з пунктаў дакумэнту прадугледжвае абавязацельствы Пхеньяна «працаваць, каб скончыць дэнуклеарызацыю Карэйскага паўвострава» наўзамен на гарантыі бясьпекі з боку Трампа.

13 чэрвеня Паўночная Карэя заявіла, што прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пагадзіўся на пакрокавы працэс ядзернага раззбраеньня.

Што варта ведаць пра саміт лідэраў ЗША і КНДР

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG