Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўночная Карэя ўпершыню пракамэнтавала сустрэчу Дональда Трампа і Кім Чэн Ына


12 чэрвеня прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп (справа) і лідэр КНДР Кім Чэн Ын правялі першую ў гісторыі сустрэчу ў Сынгапуры
12 чэрвеня прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп (справа) і лідэр КНДР Кім Чэн Ын правялі першую ў гісторыі сустрэчу ў Сынгапуры

Паўночная Карэя заяўляе, што прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пагадзіўся на пакрокавы працэс ядзернага раззбраеньня.

Першая заява КНДР па выніках гістарычнага саміту паміж лідэрам Паўночнай Карэі Кім Чэн Ынам і Дональдам Трампам у Сынгапуры была апублікаваная 13 чэрвеня паўночнакарэйскім дзяржаўным агенцтвам KCNA.

У заяве гаворыцца, што абодва лідэры падчас сваёй сустрэчы «прызналі, што важна захоўваць прынцып паступовых і адначасовых дзеяньняў у дасягненьні міру, стабільнасьці і дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава».

У КНДР дадалі, што Кім запрасіў Трампа ў Паўночную Карэю, і прэзыдэнт прыняў запрашэньне.

12 чэрвеня прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп і лідэр КНДР Кім Чэн Ын правялі першую ў гісторыі сустрэчу ў Сынгапуры, па выніках якой падпісалі «ўсёабдымны дакумэнт».

Трамп і Кім падпісалі выніковы дакумэнт саміту. ПОЎНЫ ТЭКСТ

Адзін з пунктаў дакумэнту прадугледжвае абавязацельствы Пхэньяну «працаваць, каб скончыць дэнуклеарызацыю Карэйскага паўвострава» у абмен на гарантыі бясьпекі з боку Трампа.

Што варта ведаць пра саміт лідэраў ЗША і КНДР

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG