Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трыста школьнікаў завезьлі на вайсковыя зборы ў Печы


Кард з паказанага на АНТ рэпартажу «Воен-ТВ» пра вайсковую падрыхтоўку дзяцей у Печах
Кард з паказанага на АНТ рэпартажу «Воен-ТВ» пра вайсковую падрыхтоўку дзяцей у Печах

Больш за 300 дзесяціклясьнікаў узялі ўдзел у палявых зборах па вайсковай падрыхтоўцы на базе 72-га навучальнага цэнтру пад Барысавам, паведаміў тэлеканал АНТ.

У рэпартажы не называўся населены пункт, па якім ведаюць навучальны цэнтар: Печы. Справа Коржыча ў рэпартажы дзяржаўнага ТВ ня згадвалася.

«Падлеткам паказалі, што іх чакае на тэрміновай службе ў арміі, а таксама ўмовы, у якіх жывуць вайскоўцы, — расказвае АНТ. — Школьнікі азнаёміліся са зброяй і атрымалі першыя ўрокі абыходжаньня зь ёй. Дасьведчаныя інструктары на практыцы паказалі, як зрабіць акопы з дапамогай сапёрных рыдлёвак, як аказваць першую мэдыцынскую дапамогу пацярпелым».

Што такое Печы і чаму адтуль шмат кепскіх навінаў?

Беларускае войска імя Аляксандра Коржыча — як разгортваліся падзеі

Сілавікі перад Лукашэнкам прызналі, што не зрабілі ўсяго, каб прадухіліць дзедаўшчыну

Вайсковая частка ў Печах стала шырокавядомай пасьля гвалтоўнай сьмерці там салдата Аляксандра Коржыча. Былыя салдаты тэрміновай службы пачалі расказваць пра свой досьвед дзедаўшчыны і гвалту ў войску. Стала пашырацца інфармацыя пра іншыя выпадкі сьмерці маладых салдат.

Па выніках расьсьледаваньня ў справе Коржыча былі ўзятыя пад варту 10 чалавек, але сьледзтва прыйшло да высновы, што хоць цела знайшлі ў пятлі са зьвязанымі нагамі і нацягнутай на галаву майкай, гэта было самагубства. Маці Коржыча зьвярнулася ў Сьледчы камітэт і Адміністрацыю прэзыдэнта. Яна ня верыць у «самагубства» сына

Частка ў Печах мела вельмі нэгатыўную рэпутацыю і да сьмерці Коржыча. Сёлета быў шэраг прысудаў, не зьвязаных са справай Коржыча: прапаршчыка з вучэбнага цэнтру ў Печах Ігара Хішчанку, які катаваў электрашокерам, пакаралі 5 гадамі зьняволеньня; сяржанту Арцёму Бердніку прысудзілі тры гады пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці; падпалкоўніка Дзьмітрыя Кісялара асудзілі на чатыры гады ўзмоцненага рэжыму за хабар у выглядзе пакункаў з каўбасамі, кавай і дарагімі сьпіртовымі напоямі; сяржанту Ўладзіславу Яльцу і яфрэйтару Максіму Малышку за «дзедаўшчыну» ў дачыненьні да пяцёх салдат далі адпаведна чатыры і тры з паловай гады пазбаўленьня волі ў папраўчай калёніі ўзмоцненага рэжыму. 29 траўня ў Барысаўскім раённым судзе пачаўся працэс над старшым лейтэнантам Глебам Чайкоўскім за злоўжываньне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі з ужываньнем гвалту — біў салдат антэнай і сапёрнай лапаткай…

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG