Джэймс Апатурай, намесьнік памочніка Генэральнага сакратара NATO ў палітычных пытаньнях і палітыцы бясьпекі, назваў дзеяньні Расеі — асноўнай крыніцай напружанасьці ў Эўропе.
«Тое, што адбываецца ва Ўкраіне — гэта не грамадзянская вайна. Там прысутнічаюць расейскія войскі. Тое ж датычыць Грузіі і Малдовы. Трэба зрабіць дакладную выснову, што менавіта ў гэтым знаходзіцца асноўная крыніца напружаньня ў Эўропе».
«Мы бачым, што Расея не стараецца знайсьці вырашэньне гэтых праблемаў», — зазначыў Джэймс Апатурай, выступаючы на «Менскім дыялёгу».
У міжнародным форуме, які працягнецца да 25 траўня, бяруць удзел дзясяткі экспэртаў з краін Эўразьвязу, Усходняй Эўропы, Расеі, Кітаю, Злучаных Штатаў .