Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У справе аб зьбіваньні эканаміста Чалага затрымалі ад 4 да 5 чалавек

абноўлена

Сяргей Чалы, архіўнае фота
Сяргей Чалы, архіўнае фота

Менская міліцыя паведаміла 22 траўня аб затрыманьні чатырох менчукоў, падазраваных у нападзе на эканаміста Сяргея Чалага. Афіцыйная прадстаўніца Сьледчага камітэту Юлія Ганчачрова піша на Facebook пра пяцёх затрыманых, чатырох мужчын и жанчыну.

Сяргея Чалага зьбілі пяцёра невядомых у ноч на 19 траўня ў двары дома па вуліцы Леніна ў Менску, за ГУМам. Ён знаходзіцца знаходзіцца ў шпіталі з чэрапна-мазгавой траўмай і пераломам носа.

Паводле міліцыі, напад «дакладна ня быў сплянаваны». Па выніках апытаньня падазраваных выяўлена, што эканаміст Сяргей Чалы зь сябрамі і кампанія зь пяці чалавек «расьпівалі сьпіртныя напоі ў двары».

На сайце міліцыі паведамляецца пра чатырох мужчынаў, затрыманых і зьмешчаных у Цэнтральны РУУС Менску. Пакуль ім ня выстаўленае абвінавачаньне.

Прадстаўніца Сьледчага камітэту Юлія Ганчарова сьцьвярджае, што затрыманая таксама яшчэ адна жанчына, якая «ня брала актыўнага ўдзелу ў канфлікце», цяпер ідзе допыт (далейшае затрманьне жанчыны ў якасьці падазраванай «не плянуецца»). Ганчарова заяўляе, што «колькасьць журналістаў, якія патэлефанавалі па зьбіцьці Чалага, нуль», на тэлефанаваньні Свабоды сама яна не адказвае.

«Праходзячы міма кампаніі Чалага, сямейная пара, якая адстала ад сваіх сяброў, пачула ў свой адрас рознага кшталту жарты, кпіны і нецэнзурную лаянку, — сьцьвярджае міліцыя. — Прадбачыўшы канфлікт, муж патэлефанаваў сябрам, якія ў той час ужо адышлі наперад. Калі названыя грамадзяне падышлі, кампанія Чалага справакавала канфлікт, у выніку якога пачалася ўзаемная бойка, вынік якой вырашыла колькасьць выпітага сьпіртнога і колькасьць удзельнікаў».

Чалы агучвае іншую вэрсію здарэньня: ён кажа, выходзіў з бару з двума сябрамі, праз пэўны час да іх падбеглі пяцёра, пачалі зьбіваць мэтанакіравана яго, ня выказаўшы ніякіх «прэтэнзіяў» да кампаніі. Эканаміст не выключае, што напад на яго не звычайнае хуліганства, а помста і папярэджаньне. Але за што, ня можа зразумець.

«Нічога сабе, — адрэагаваў Чалы на заяву міліцыі ў камэнтары „Нашай Ніве“. — У мяне зусім іншыя ўяўленьні, пра тое, што было. Нас хочуць неяк выставіць... Мы проста гутарылі з сябрамі, пасьля нейкі мужчына праходзіў міма і штосьці сказаў нам. Мы ўжо зьбіраліся разыходзіцца, агрэсіўна не адказвалі. Інтарэсу ладзіць бойку ў нас дакладна не было, тым больш адпускаць кпіны ў адрас жанчыны».

Днём раней «Наша Ніва» высьветліла, што міліцыя не цікавілася відэа з камэраў назіраньня ў службы бясьпекі ГУМа — а камэры, як сьцьвярджаецца, былі побач зь месцам нападу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG