Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пахваліў Пуціна за «ўражальныя» інаўгурацыю і Дзень Перамогі

абноўлена

Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін на паседжаньні Вышэйшай Эўразійскай рады ў Сочы
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін на паседжаньні Вышэйшай Эўразійскай рады ў Сочы

Аляксандар Лукашэнка 14 траўня сустрэўся з Уладзімірам Пуціным на паседжаньні Вышэйшай Эўразійскай рады ў Сочы.

Кіраўнік Беларусі пахваліў прэзыдэнта Расеі за правядзеньне ў Маскве інаўгурацыі і Дня Перамогі. Ён назваў іх «уражальнымі мерапрыемствамі», заявіўшы, што беларусы добра іх ацанілі. Лукашэнка заявіў пра гатоўнасьць абмеркаваць пытаньні двухбаковых адносінаў, адзначыўшы што прыняцьце пэўных рашэньняў можна перанесьці на наступныя мерапрыемствы.

Таксама Лукашэнка запрасіў Пуціна ўзяць удзел у Форуме рэгіёнаў, які пройдзе ў Магілёве ўвосень.

Уладзімір Пуцін, у сваю чаргу, заявіў, што саюзныя адносіны стратэгічнага партнэрства паміж Беларусьсю і Расеяй працягваюць умацоўвацца. Паводле яго, у расейскага боку падрыхтаваныя дакумэнты пра ўзаемадзеяньне краін у макраэканоміцы ў 2018–2019 гадах.

Паводле Лукашэнкі, менавіта Пуцін запрасіў яго на сустрэчу. 9 траўня кіраўнік Беларусі абураўся «гандлёвымі» войнамі з Расеяй.

«Калі Расея вырашыць пайсьці далей, мы гатовыя паглыбляць наша супрацоўніцтва, — дадаў ён. — Мы за каапэрацыю ў эканоміцы, адзіны рынак, за тое, каб у нас не было гэтых дурных рознагалосьсяў — малочных, мясных, цукровых войнаў і іншага. Гэта проста сарамоцьце», — камэнтаваў Лукашэнка запрашэньне Пуціна на сустрэчу.

Расея забараніла ўвоз прадукцыі з радзімы Лукашэнкі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG