Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка — Пашыньяну: «Наогул, вы малайцы. Мы радыя за вас»


Нікол Пашыньян у час акцыі пратэсту ў Ерэване, 2 траўня
Нікол Пашыньян у час акцыі пратэсту ў Ерэване, 2 траўня

Аляксандар Лукашэнка 14 траўня прыляцеў у Сочы на паседжаньне Вышэйшага Эўразійскага савету. Там ён мае сустрэцца з Уладзімірам Пуціным, але яшчэ да гэтага ён сустрэўся з новым кіраўніком ураду Армэніі Ніколам Пашыньянам, піша БЕЛТА. Пашыньян ужо пасьпеў сустрэцца з Пуціным.

«Я чакаў гэтай сустрэчы, — казаў Аляксандар Лукашэнка Ніколу Пашыньяну. — Нам насамрэч варта паразмаўляць. Наўрад ці мы канцэптуальна пасьпеем на кароткай назе абмеркаваць усе праблемы, якія ў сьвеце існуюць, вакол нас. Ня думаю, што ў нашых адносінах ёсьць ці будуць нейкія праблемы.

Вельмі важна, каб вы ад мяне пачулі тое, што тычыцца Беларусі і нашага стаўленьня да братняга армянскага народу і вашай дзяржавы. Таму гэта вельмі важная сустрэча. Наогул, вы малайцы. Вы вельмі годна і правільна выйшлі з гэтай сытуацыі [вакол Расеі і Эўразійскага эканамічнага саюзу. — РС], вы гэта самі ўжо адчулі. Мы радыя за вас».

Лукашэнка павіншаваў Пашыняна з выбраньнем на пасаду прэм’ер-міністра (у дзень, калі гэта адбылося, ён не віншаваў Пашыняна, але ў той жа час віншаваў з прызначэньнем на аналягічную пасаду Дзьмітрыя Мядзьведзева) і заявіў, што Армэнія можа «разьлічваць на Беларусь, як і раней».

Раней Лукашэнка пужаў чыноўнікаў і дэпутатаў армянскімі пратэстамі: маўляў, «па адным нас пераб’юць». Ён не віншаваў Пашыньяна з выбраньнем прэм’ерам, хоць віншаваў з тым самым Дзьмітрыя Мядзьведзева, таксама не віншаваў Пашыняна з Днём Перамогі. Тым часам Пашынян казаў, што турбуецца збліжэньнем Беларусі і Азэрбайджану.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG