Аляксандар Лукашэнка павіншаваў Дзьмітрыя Мядзьведзева з прызначэньнем на пасаду старшыні ўраду Расеі, піша БелТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка Беларусі.
Лідэра пратэстаў у Армэніі Нікола Пашыньяна, які стаў прэм’ер-міністрам дзяржавы адначасова зь Мядзьведзевым, Лукашэнка дагэтуль не павіншаваў.
Нацыянальны сход Армэніі 8 траўня абраў Пашыньяна фактычным кіраўніком краіны. Лукашэнка таксама праігнараваў Пашыньяна, віншуючы 9 траўня кіраўнікоў постсавецкіх дзяржаў з Днём Перамогі.
Пуцін — Пашыньяну: разьлічваю на Армэнію ў АДКБ і Эўразійскім эканамічным саюзе
Кандыдатуру Мядзьведзева на пасаду прэм’ер-міністра Ўладзімір Пуцін прапанаваў Дзяржаўнай думе 7 траўня, на наступны дзень быў падпісаны загад аб прызначэньні.
Падчас звароту да Палаты прадстаўнікоў і народу 24 красавіка Лукашэнка неаднаразова ўзгадваў пратэсты ў Армэніі.
«Па адным нас пераб’юць», — камэнтаваў Лукашэнка адстаўку былога прэм’ера Сэржа Саргсьяна.