Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка паляцеў у Сочы — упершыню сустрэнецца з Пашыньянам і Пуціным пасьля выбараў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Аляксандар Лукашэнка 14 траўня вылецеў у расейскі горад Сочы, дзе мае прысутнічаць на паседжаньні Вышэйшага Эўразійскага савету.

Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота
Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Паводле прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі, чакаецца асобная сустрэча з Уладзімірам Пуціным — гэта будзе першы раз, калі Лукашэнка пабачыць Пуціна пасьля перавыбраньня на ўжо чацьвёрты прэзыдэнцкі тэрмін. Паводле Лукашэнкі, менавіта Пуцін запрасіў яго на сустрэчу — да беларускага боку, казаў ён, «могуць быць пытаньні, а можа, і прэтэнзіі».

«Мы за каапэрацыю ў эканоміцы, адзіны рынак, за тое, каб у нас не было гэтых дурных рознагалосьсяў — малочных, мясных, цукровых войнаў і іншага. Гэта проста сорам», — казаў Лукашэнка напярэдадні сустрэчы з Пуціным.

Нікол Пашынян (у цэнтры) падчас пратэстаў у Ерэване
Нікол Пашынян (у цэнтры) падчас пратэстаў у Ерэване

Таксама на паседжаньні Лукашэнка мае ўпершыню пабачыць новага кіраўніка ўраду Армэніі — Нікола Пашыньяна, выбранага прэм’ер-міністрам пасьля працяглых пратэстаў. Лукашэнка пужаў чыноўнікаў і дэпутатаў армянскімі пратэстамі: маўляў, «па адным нас пераб’юць». Ён не віншаваў Пашыньяна з выбраньнем прэм’ерам, хоць віншаваў з тым самым Дзьмітрыя Мядзьведзева, таксама не віншаваў Пашыняна з Днём Перамогі. Тым часам Пашынян казаў, што турбуецца збліжэньнем Беларусі і Азэрбайджану.

Пасьля Сочы Лукашэнка мае наведаць Таджыкістан — візыт працягнецца да 16 траўня. У час візыту заплянаваныя перамовы з кіраўніком Таджыкістану Эмамалі Рахмонам.

Эмамалі Рахмон (зьлева) і Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота
Эмамалі Рахмон (зьлева) і Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG