Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справу праваабаронцы, супраць якой ужылі сілу ў Дзень Волі, накіравалі на дапрацоўку


Тацяна Мастыкіна каля суду Першамайскага раёну
Тацяна Мастыкіна каля суду Першамайскага раёну

8 траўня ў судзе Першамайскага раёну Менску судзілі праваабаронцу Тацяну Мастыкіну. Дзяўчыну затрымалі 25 сакавіка на плошчы Якуба Коласа, каля рэстарана «Лідо», разам яшчэ з трыма праваабаронцамі, нягледзячы на тое, што яна была ў адмысловай камізэльцы.

У Савецкім РУУС Тацяна адмовілася здаваць адбіткі пальцаў. У выніку адбіткі ў яе зьнялі з выкарыстаньнем сілы. Каб сфатаграфаваць, Тацяну трымалі за валасы (такое фота знаходзіцца ў базе МУС). У пастарунку Тацяна правяла больш за 8 гадзін.

На Тацяну Мастыкіну і яшчэ чатырох назіральнікаў, затрыманых 25 сакавіка на менскай плошчы Якуба Коласа, былі складзеныя пратаколы за «парушэньне парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў» (хоць назіральнікі мелі адпаведныя бэйджы і камізэлькі, ня ўдзельнічалі ў акцыі і ня ладзілі яе), на Мастыкіну таксама — за «непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі».

26 сакавіка суд над Тацянай не адбыўся. СМС-паведамленьнем Тацяну выклікалі ў суд 8 траўня.

Падчас суду Тацяна казала, што ня ўдзельнічала ў акцыі, а была назіральніцай ад Беларускага Хэльсынскага камітэту. Ніхто не супраціўляўся пры затрыманьні. Адмаўляе ўсё тое, што напісана ў пратаколах.

Судзьдзя Юры Гарбатоўскі пасьля вывучэньня пратаколаў накіраваў іх на дапрацоўку.

Тым часам Сьледчы камітэт праводзіць праверку дзеяньняў супрацоўнікаў міліцыі ў дачыненьні да Тацяны Мастыкінай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG