Ніна Жызьнеўская, маці героя Нябеснай сотні Міхася Жызьнеўскага, памерла 4 траўня на 62-м годзе жыцьця. Менш як празь месяц пасьля таго, як пахавалі ейнага мужа, 73-гадовага Міхаіла Жызьнеўскага.
Свабода размаўляла з бацькамі Міхала Жызьнеўскага 17 лютага, калі амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім перадаў Ніне Жызьнеўскай ад імя ўкраінскага прэзыдэнта Пятра Парашэнкі інвалідны вазок. Бацькі марылі дачакацца, калі ва Ўкраіне зьявіцца вуліца імя іх сына.