Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка выказаў шкадаваньні з нагоды сьмерці маці Жызьнеўскага


Пятро Парашэнка, архіўнае фота
Пятро Парашэнка, архіўнае фота

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка выказаўся на Facebook наконт сьмерці Ніны Жызьнеўскай — маці Героя Ўкраіны, беларуса Міхася Жызьнеўскага.

«З глыбокім болем успрыняў трагічную вестку, што ўсьлед за бацькам Героя Нябеснай сотні Міхаіла Жызьнеўскага сышла ў вечнасьць яго маці Ніна Васільеўна, — піша Пятро Парашэнка. — Гэтая сям’я паказала нам гераічны прыклад самаахвярнасьці дзеля ідэалаў свабоды і годнасьці. Даручыў МЗС Украіны прадставіць сямʼі ўсю неабходную дапамогу. Вечная памяць Ніне Васільеўне! Героі не паміраюць!»

Ніна Жызьнеўская памерла 4 траўня на 62-м годзе жыцьця. Пахаваць яе зьбіраюцца заўтра, побач з мужам і сынам у вёсцы Сьцяг Працы, што пад Гомлем. Гэта адбылося менш як празь месяц пасьля таго, як пахавалі ейнага мужа, 73-гадовага Міхаіла Жызьнеўскага.

* * *

Бацькі Жызьнеўскага атрымлівалі ад Украіны грашовую дапамогу, іх у Кіеве асабіста прымаў прэзыдэнт Пятро Парашэнка, казаў зьвяртацца асабіста ў выпадку праблемаў. Яшчэ 17 лютага амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім адмыслова прыехаў у Гомель, каб перадаць Ніне Жызьнеўскай ад імя Парашэнкі інвалідны вазок. Яна мела праблемы з нагамі і сэрцам яшчэ чатыры гады таму.

Герой Украіны Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня

Міхась Жызьнеўскі стаў адной зь першых ахвяраў сутыкненьняў удзельнікаў Эўрамайдану зь міліцыяй. Гэта адбылося раніцай 22 студзеня 2014 году, калі «Бэркут» пайшоў у наступ ва ўрадавым квартале на вуліцы Грушэўскага, разьбіраючы барыкады і затрымліваючы людзей. Першым застрэлілі ўкраінскага грамадзяніна армянскага паходжаньня Сяргея Нігаяна, другім — Міхася Жызьнеўскага. У той дзень загінулі пяць чалавек, і чацьвёра зь іх — у выніку агнястрэльных раненьняў у грудзі, шыю і галаву. Каля 200 пратэстоўцаў атрымалі раненьні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG