Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар інфармацыі паабяцаў, што зьмены ў закон аб СМІ будуць адкарэктаваныя


Якія канкрэтна артыкулы законапраекту падпадуць пад карэктаваньне, міністар Карлюкевіч не ўдакладніў.

«Нямеччына цалкам разгромлена». У Менску адкрылася выстава «СМІ ў Беларусі»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:08 0:00

Міністар інфармацыі Беларусі Аляксандар Карлюкевіч, наведваючы выставу «СМІ ў Беларусі», сказаў журналістам, што некаторыя папраўкі ў Закон аб СМІ будуць перагледжаныя — нягледзячы на тое, што сам законапраект быў ужо ўхвалены ў першым чытаньні Палатай прадстаўнікоў.

Паводле Карлюкевіча, для ягонага ведамства гэта будуць істотныя зьмены.

«Я зараз ня буду агучваць, зараз гэта будзе не зусім карэктна. Зьмены будуць пасьля таго, як Закон быў прыняты ў першым чытаньні. Яны ўнесеныя з улікам многіх грамадзкіх прапаноў і многіх прапаноў дзяржаўных інстытуцый, у тым ліку дэпутатаў парлямэнту», — сказаў міністар Карлюкевіч.

«У бліжэйшы час вы будзеце ведаць пра гэтыя зьмены, размова ідзе літаральна пра некалькі дзён».

Паводле Карлюкевіча, 8 траўня будзе больш шырокае абмеркаваньне законапраекту аб СМІ з прыцягненьнем грамадзкасьці

«Папраўкі будуць, я лічу, істотныя, на крайні выпадак — для нашага ведамства», — сказаў Карлюкевіч.

Пра расейскую прапаганду

Карлюкевіч не захацеў адказваць на пытаньне, ці будуць абмяжоўвацца ў Беларусі на тэлеканалах перадачы з расейскай прапагандай, кшталту шоў Салаўёва — Кісялёва.

«Калі ўзяць усю нашу супольнасьць, якая тут сабралася, у кожнага свае меркаваньні, і, відаць, палова журналістаў выказала б іншыя меркаваньні, адрозныя ад вашага. Таму працуйце, умацоўвайце іншую прастору», — сказаў міністар інфармацыі.

Пра абяцаны ўкраінскі тэлеканал у беларускіх сетках

Карлюкевіч распавёў, як вядзецца праца дзеля зьяўленьня ў беларускіх сетках украінскага тэлеканалу, пра што дамовіліся Аляксандар Лукашэнка і Пятро Парашэнка.

«Мы працуем у гэтым кірунку, Я ведаю, што на выставе прадстаўленыя ўкраінскія СМІ, украінскія тэлевізійшчыкі. Я думаю, гэтае абмеркаваньне працягнецца, і, відаць, мы прыйдзем да нейкага рашэньня. Мы разглядаем гэты праект, мы зацікаўленыя, улічваем усе абставіны і акалічнасьці, у тым ліку і самую галоўную акалічнасьць — грамадзкую думку».

Пра фрылансэраў

Выказаў Карлюкевіч і сваё стаўленьне да журналістаў-фрылансэраў, якія працуюць на замежныя СМІ.

«Я не аднойчы гаварыў: я фрылансэраў характарызую як грамадзкіх карэспандэнтаў. Як паступаць, калі ў грамадзкага карэспандэнта няма ніякіх дакумэнтаў? Я думаю, трэба зьвяртацца да таго суб’екта, дзе ён зацікаўлены ў атрыманьні інфармацыі. Магчыма, для гэтага і не патрэбна заканадаўчае рашэньне і заканадаўчы фармат яго дзейнасьці. Але папярэдне трэба дамаўляцца і весьці дыялёг», — сказаў Карлюкевіч журналістам, сярод якіх былі і фрылансэры.

3 траўня ў Менску адкрылася традыцыйная выстава «СМІ ў Беларусі», на якой прадстаўлена каля 400 сродкаў масавай інфармацыі зь Беларусі, Расеі, Украіны, Казахстану, Латвіі, Літвы, Польшчы, Кітаю.

Незалежныя беларускія СМІ — «Народная Воля», «Наша Ніва», «Новы час» ды іншыя, а таксама Беларуская асацыяцыя журналістаў у выставе ня ўдзельнічаюць.

Палата прадстаўнікоў ухваліла зьмены ў закон аб СМІ, якія забараняюць ананімныя камэнтары і дапускаюць блякаваньне сацсетак

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG