3 траўня ў Менску адкрылася XXII Міжнародная спэцыялізаваная выстава «СМI ў Беларусі», на якой прадстаўлена каля 400 сродкаў масавай інфармацыі зь Беларусі, Расеі, Украіны, Казахстану, Латвіі, Літвы, Польшчы, Кітаю. Незалежныя беларускія СМІ — «Народная Воля», «Наша Ніва», «Новы час» ды іншыя, а таксама Беларуская асацыяцыя журналістаў у выставе ня ўдзельнічаюць.