Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва ўзаконіць новую назву Грузіі. «Цяперашняя — русыфікаваная»


Дзяржаўная камісія літоўскай мовы мае на гэтым тыдні ўзаконіць альтэрнатыўны варыянт назвы Грузіі — Sakartvelas, паведамляе delfi.lt.

Кіраўнік камісіі Аўдрыс Антанайціс кажа, што пасьля дыскусіі, якая доўжыліся месяц, камісія павінна прыняць канчатковае рашэньне на гэтым тыдні. Большасьць чальцоў камісіі, паводле яго, схіляюцца менавіта да такога варыянту.

«Назва, хутчэй за ўсё, будзе Sakartvelas. Грузінскі народ застаецца картвэламі, але жыхары ўсёй Грузіі будуць сакартвэльцамі», — сказаў Антанайціс BNS.

Антанайціс адзначае, што камісія цэлы месяц кансультавалася з пасольствам Грузіі, якое перадало і пазыцыю грузінскіх мовазнаўцаў. (Па-грузінску назва дзяржавы საქართველო [saqartvelo].) Назва Sakartvelas, мяркуе Антанайціс, павінна ахопліваць усю тэрыторыю Грузіі ўключна з Паўднёвай Асэтыяй і Абхазіяй, цяпер акупаванымі Расеяй, а Картвэлія — гэта этнічная Грузія.

Беларусь і Белоруссия: канфлікт назваў і ідэнтычнасьцяў

Дзяржаўная камісія літоўскай мовы яшчэ ў красавіку вызначылася, што «Gruzija» застанецца афіцыйнай назвай гэтай дзяржавы на літоўскай мове, аднак будуць дапускацца і альтэрнатывы. Паводле Антанайціса, альтэрнатыўны варыянт будзе дазволены і ў афіцыйных дакумэнтах.

Выкарыстоўваць іншую назву краіны, блізкую да грузінскай мовы, просіць Грузія, сьцьвярджаючы, што цяперашняя — русыфікаваная.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG