Рост цэнаў адбываецца на фоне навінаў аб нечаканым памяншэньні камэрцыйных запасаў паліва ў ЗША. На дадзены момант ужо абноўлены трохгадовы максымум.
Ф'ючэрсы на нафту Brent падаражэлі на лёнданскай біржы на $ 0,46 да $ 73,94 за барэль. Цана нафты WTI на электронных таргах Нью-Ёрскай біржы (NYMEX) паднялася на $ 0,40 да $ 68,87 за барэль.
Назіральнікі мяркуюць, што за павышэньнем цэнаў можа стаяць найбуйнейшы экспартэр нафты ў сьвеце — Саудаўская Арабія. Паводле крыніц агенцтва Reuters, Саудаўская Арабія хацела б бачыць нафту ў цэнавым калідоры ад 80 да 100 даляраў за барэль.