Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начныя авіяўдары па Сырыі — самая моцная атака на войскі Асада за 7 год вайны. Мапа пацярпелых раёнаў


Брытанскі вайсковы самалёт "Тайфун"
Брытанскі вайсковы самалёт "Тайфун"

У ноч зь пятніцы на суботу войскі ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі нанесьлі авіяўдары па Сырыі ў адказ на хімічную атаку ў горадзе Дума. Па інфармацыі BBC, гэта самы моцны ўдар кааліцыі па сілах сырыйскага прэзыдэнта Башар Асада за ўсе 7 год грамадзянскай вайны.

Дадзеныя па колькасьці выпушчаных ракет адрозьніваюцца. ВВС са спасылкай на Reuters перадавала пра 30 удараў, а расейскае Мінабароны сьцьвярджае, што іх было больш за сто. Сырыйскі Генэральны штаб паведамляе, што па ўначы было выпушчана 110 ракет, большасьць іх зьбітая сіламі супрацьпаветранай абароны.

Таксама па інфармацыі дзяржаўных СМІ Сырыі, у выніку атакі былі параненыя тры чалавекі ў Хомсе.

Мапа авіяўдараў
Мапа авіяўдараў

Бамбардзіроўкі па Сірыі былі нанесеныя ў адказ на меркаванае прымяненьне рэжымам Башара Асада хімічнай зброі супраць мірнага насельніцтва ў горадзе Дума.

Як паведамляе Генштаб Сырыі, некалькі ракет трапілі ў будынак дасьледчага цэнтру, дзе знаходзіліся навуковыя лябараторыі. Акрамя гэтага ракеты былі выпушчаныя па ваенных аб’ектах каля Хомсу.

У апэрацыі ўдзельнічалі тры вайсковыя караблі, зь якіх былі выпушчаныя крылатыя ракеты «Тамагаўкі», бамбардзіроўшчыкі В-1, францускія і брытанскія самалёты, што запусьцілі ракеты далёкага дзеяньня, брытанская падводная лодка, што запусьціла крылатыя ракеты.

Францыя загадзя папярэдзіла расейскі бок пра пляны нанесьці ўдар па Сырыі, заявіла кіраўнік францускага Міністэрства абароны Фляранс Парлі падчас выступу ў Елісейскім палацы. Па словах міністра, Францыя «не шукае канфрантацыі» ў Сырыі і «адхіляе ўсякую лёгіку ваеннай эскаляцыі».

«Менавіта таму разам з нашымі хаўрусьнікамі мы паклапаціліся, каб расейцы былі папярэджаныя загадзя», — адзначыла Парлі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG