Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскву вярнуліся 60 дыпляматаў, якіх ЗША абвясьцілі пэрсонамі нон-грата 


Аэрапорт "Ўнукава", ілюстрацыйнае фота
Аэрапорт "Ўнукава", ілюстрацыйнае фота

З розьніцай у некалькі гадзін у аэрапорце «Ўнукава-2» прызямліліся два самалёты з Вашынгтону і Нью-Ёрку з высланымі расейскімі дыпляматамі. Пра гэта паведамляе агенцтва ТАСС.

Бортамі Іл-96 спэцыяльнага лётнага атраду «Россия» у Маскву дастаўленыя 60 супрацоўнікаў расейскай амбасады ў Вашынгтоне, генэральнага консульства ў Нью-Ёрку і пастаяннага прадстаўніцтва Расеі пры ААН. З улікам чальцоў сем’яў Злучаныя Штаты пакінуў 171 чалавек.

26 сакавіка ЗША абвясьцілі пэрсонамі нон-грата 46 супрацоўнікаў амбасады ў Вашынгтоне, 12 супрацоўнікаў пастаяннага прадстаўніцтва Расеі пры ААН 2 супрацоўнікаў генконсульства ў Нью-Ёрку. Таксама прынятае рашэньне пра закрыцьцё генконсульства Расеі ў Сыэтле.

Такі крок зроблены ў сувязі з атручваньнем у Вялікай Брытаніі экс-палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі. Шэраг краін Захаду абвінавачваюць у злачынстве Маскву.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG