Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: у 1990-я гады з расeйскага НДІ зьніклі да 14 ампул з «Навічком»


Iлюстрацыйнae фота
Iлюстрацыйнae фота

У 1990-я гады з сакрэтнага расейскага навукова-дасьледчага інстытуту ў Саратаўскай вобласьці зьніклі ад 9 да 14 ампул баявога атрутнага рэчыва тыпу «Навічок».

Як высьветліла інтэрнэт-выданьне Republic, большасьць зьніклых ампул атрымалі невядомыя людзі з Чачні. Яд, як мяркуецца, прадаваў адзін з супрацоўнікаў НДІ — навуковец Леанід Рынк.

Republic спасылаецца на матэрыялы ФСБ і пракуратуры, зьвязаныя са справай банкіра Івана Ківелідзі. Ён і ягоны сакратар былі атручаныя ў Маскве ў 1995 годзе. Гэта было першым вядомым выпадкам прымяненьня яду «Навічок» супраць чалавека. Рынк праходзіў галоўным сьведкам у гэтай справе. Усяго, паводле дадзеных Republic, у 90-я гады навуковец прадаў да трох з паловай грамаў яду — гэтага хапіла б, каб забіць больш за чатыры тысячы чалавек.

У сакавіку 2018 году баявым атрутным рэчывам тыпу «Навічок» у Ангельшчыне атруцілі былога двайнога агента расейскай выведкі Сяргея Скрыпаля і яго дачку Юлію. Лёндан абвінаваціў у арганізацыі замаху Маскву і заявіў аб прымяненьні хімічнай зброі на тэрыторыі Вялікабрытаніі.

Крэмль абверг абвінавачаньні, але адмовіўся адказваць на пытаньні аб тым, як яд мог апынуцца на тэрыторыі Злучанага Каралеўства. Пасьля гэтага амаль 30 краін на знак салідарнасьці зь Лёнданам выслалі расейскіх дыпляматаў. Масква ў адказ ужыла «люстраныя захады».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG