Лінкі ўнівэрсальнага доступу

26 краінаў заявілі пра высылку 143 расейскіх «супрацоўнікаў выведкі» ў сувязі са справай Скрыпаля


26 краінаў выдвараюць 143 расейскіх «супрацоўнікаў выведнай службы, якія выдавалі сябе за дыпляматаў», у сувязі з атручваньнем у Солсбэры былога расейскага выведніка Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі Юліі.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні МЗС Вялікай Брытаніі ў Twitter.

«Брытанія і яе саюзьнікі стаяць плячом да пляча, пасылаючы наймацнейшы сыгнал Крамлю: Расея ня можа беспакарана парушаць міжнародныя правілы», — гаворыцца ў паведамленьні.

Таксама брытанскія дыпляматы апублікавалі мапу з абазначэньнем краінаў, якія вырашылі выслаць расейскіх дыпляматаў.

Таксама адзначаецца, што NATO вырашыла выправадзіць 7 супрацоўнікаў расейскай дыпляматычнай місіі ў Брусэлі, якія працавалі ў штаб-кватэры Альянсу.

У сьпісе краінаў, якія выдвараюць расейскіх дыпляматаў, Альбанія, Аўстралія, Вялікая Брытанія, Вугоршчына, Гішпанія, Данія, ЗША, Ірляндыя, Італія, Канада, Латвія, Літва, Македонія, Малдова, Нарвэгія, Нідэрлянды, Нямеччына, Польшча, Румынія, Украіна, Фінляндыя, Францыя, Харватыя, Чэхія, Швэцыя, Эстонія.

Сяргей Скрыпаль і яго дачка Юлія былі шпіталізаваныя 4 сакавіка ў брытанскім Солсбэры. Сьледчыя лічаць, што іх атруцілі вырабленым у Расеі нэрвова-паралітычным рэчывам «Навічок».

Лёндан заявіў, што да злачынства мае дачыненьне Крэмль. Масква абвяргае абвінавачваньні і абяцае адказаць на высылку сваіх дыпляматаў з заходніх краінаў.

Скрыпаль быў асуджаны ў Расеі праз абвінавачаньне ў шпіянажы на карысьць Вялікай Брытаніі. У 2010 годзе яго абмянялі на расейскіх агентаў, выкрытых у ЗША. За некалькі дзён да атручваньня былы афіцэр ГРУ паведамляў брытанскай паліцыі пра асьцярогу за сваё жыцьцё.

Замах на Сяргея Скрыпаля: табун, заман і іншыя дэталі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG