Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дональд Трамп і Тэрэза Мэй абмеркавалі высылку расейскіх дыпляматаў


Тэрэза Мэй і Дональд Трамп, Давос, 25.01.2018.
Тэрэза Мэй і Дональд Трамп, Давос, 25.01.2018.

Прэзыдэнт ЗША і прэм’ер-міністарка Вялікабрытаніі абмеркавалі высылку расейскіх дыпляматаў у адказ на атручэньне былога супрацоўніка ГРУ Расеі Сяргея Скрыпаля ў брытанскім горадзе Солсбэры.

Дональд Трамп і Тэрэза Мэй пагадзіліся з важнасьцю ліквідацыі расейскіх шпіёнскіх сетак і прадухіленьнем хімічных нападаў у якіх бы там ні было краінах, гаворыцца ў паведамленьні Белага дому.

У сваю чаргу Тэрэза Мэй падзякавала Дональду Трампу за рашэньне выслаць 60 расейскіх дыпляматаў на знак падтрымкі Лёндану. Аб гэтым паведамляецца на сайце брытанскага ўраду.

4 сакавіка экс-палкоўнік ГРУ Сяргей Скрыпаль і яго дачка Юлія былі знойдзеныя атручанымі на вуліцы ў горадзе Солсбэры. Лёндан лічыць, што да атручваньня датычная Масква. Улады Расеі ўсё абвінавачваньні абвяргаюць. Вялікабрытанія выслала 23 расейскіх дыплямата, Расея зрабіла адпаведны крок у адказ. ЗША, Канада, Аўстралія, некаторыя краіны ЭЗ і Ўкраіна падтрымалі Вялікабрытанію і выслалі ў агульнай колькасьці больш за 100 расейскіх дыпляматаў.

Раней Мэй таксама дапусьціла замарозку расейскіх актываў, якія могуць пагражаць бясьпецы падданых каралеўства. Сёньня стала вядома, што Лёндан у сувязі са «справай Скрыпаля» мае намер праверыць інвэстыцыйныя візы, выдадзеныя расейцам у 2008-2015 гадах. Па дадзеных МУС Вялікабрытаніі, праверка закране 700 расейцаў. Для атрыманьня інвэстыцыйнай візы неабходна ўкласьці ў эканоміку Вялікабрытаніі ня менш за два мільёны фунтаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG