Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Для паступленьня ў ВНУ мову будзе дастаткова ведаць на 10 балаў са 100. Астатнія мінімальныя балы крыху павысілі


Міністэрства адукацыі Беларусі зацьвердзіла балы, якія будуць лічыцца незадавальняльнымі ў цэнтралізаваным тэставаньні 2018 году.

Па-ранейшаму за тэсты па расейскай і беларускай мовах балы ад 0 да 9 лічацца незадавальняльнымі, але 10 балаў са 100 ужо дазволяць падаваць дакумэнты ў ВНУ і, дзе конкурс невялікі або адсутнічае, атрымаць вышэйшую адукацыю.

На філялягічным факультэце БДУ — найвялікшай ВНУ краіны — найменшы прахадны бал (PDF) па суме трох тэстаў і атэстату летась быў роўны 243 для «платнікаў» на расейскім напрамку, а на беларускі напрамак прынялі ўсіх ахвочых незалежна ад балаў.

Для спэцыяльнасьцей філялягічнага напрамку патрабаваньні сталі крыху больш жорсткімі. Калі летась мовазнаўцам можна было стаць зь ня менш як 20 баламі, цяпер трэба мінімум 25.

Таксама больш жорсткімі патрабаваньні сталі для іншых дысцыплінаў. Мінімальны бал за матэматыку, фізыку, хімію і біялёгію як першы профільны прадмет цяпер складае 20 (супраць леташніх 15), за гісторыю Беларусі, сусьветную гісторыю, грамадазнаўства, геаграфію і замежныя мовы — 15 (супраць леташніх 20)

Патрабаваньні да балаў па другім профільным прадмеце не зьмяніліся: за дакладныя навукі — мінімум 10, за гуманітарныя — мінімум 15.

Пры наборы ў ВНУ Мінабароны, МНС, Памежнага камітэту, вайсковыя факультэты, а таксама спэцыяльнасьці, зьвязаныя з расьлінаводзтвам і жывёлагадоўляй, сельскай гаспадаркай, аграінжынэрыяй і мэліярацыяй, мінімальныя балы па ўсіх тэстах падвышаныя да 7 зь леташніх 5.

8 прапаноў рэфармаваньня сфэры адукацыі. Частку зь іх не ўхваліў Мікалай Лукашэнка, кажа бацька

5 пытаньняў пра грамадазнаўства ад Лявона Вольскага, якія не зададуць на ЦТ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG