Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША працягнуць ціск на КНДР


Гербэрт МакМастэр, дарадца прэзыдэнта ЗША
Гербэрт МакМастэр, дарадца прэзыдэнта ЗША

Дарадца прэзыдэнта ЗША ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі заявіў, што Вашынгтон мае намер працягваць максымальна ціснуць на Паўночную Карэю, каб дамагчыся яе дэнуклеарызацыі.

Генэрал Гербэрт МакМастэр у Нью-Ёрку сустрэўся з амбасадарамі 15 дзяржаваў, якія ўваходзяць у Рады Бясьпекі, а таксама амбасадарамі Японіі і Паўднёвай Карэі, каб праінфармаваць іх пра палітыку ЗША ў дачыненьні да Паўночнай Карэі, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Пасьля заканчэньня сустрэчы ён паведаміў журналістам, што дзеяньні ЗША ў дачыненьні Паўночнай Карэі маюць плён:

«Мы маем намер падтрымліваць максымальны ціск да таго часу, пакуль ня ўбачым, што іх словы адпавядаюць справам, і ёсьць рэальны прагрэс у бок дэнуклеарызацыі».

12 сакавіка прэс-сакратарка Белага дома Сара Сандэрс паведаміла, што прэзыдэнт ЗША прыме запрашэньне сустрэцца зь лідэрам КНДР. Аднак яна адзначыла, што перамовы Трампа і Кім Чэн Ына не адбудуцца да таго часу, пакуль Пхэньян не распачне канкрэтных дзеяньняў для згортваньня сваёй ядзернай праграмы. Камэнтуючы магчымую сустрэчу, Трамп напісаў у твітэры, што санкцыі захаваюцца да таго часу, пакуль ня будзе падпісана пагадненьне аб дэнуклеарызацыі, адзначыўшы, што гаворка ідзе пра сталае раззбраеньне, а не часовае замарожваньне ядзерных выпрабаваньняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG