Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская экс-дэпутатка Кабаева прыехала да Лукашэнкі на адкрыцьцё Палаца гімнастыкі


Адкрыцьцё Палаца гімнастыкі. Зьлева направа: Марына Лобач, Аляксандар Лукашэнка, Аліна Кабаева, Алена Скрыпель
Адкрыцьцё Палаца гімнастыкі. Зьлева направа: Марына Лобач, Аляксандар Лукашэнка, Аліна Кабаева, Алена Скрыпель

Аляксандар Лукашэнка 6 сакавіка ўзяў удзел у цырымоніі адкрыцьця Рэспубліканскага цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі ў мастацкай гімнастыцы ў Менску, таксама вядомага як Палац гімнастыкі.

Палац, які знаходзіцца за «Менск-Арэнай», паводле Аляксандра Лукашэнкі, варты ўкладзеных у яго грошай. Паводле БЕЛТА, Лукашэнка казаў, што ўкладзеных грошай яму «абсалютна не шкада». Палац ён разглядае як «падарунак на 8 сакавіка цудоўным дзяўчатам, іхным бацькам, усім тым, хто сёньня займаецца і адказвае за мастацкую гімнастыку».

Паводле Менгарвыканкаму, палац каштаваў звыш 27 млн даляраў (Tut.by піша, тая лічба наўрад ці поўная, на пачатку будаўніцтва называлася сума 85 млн даляраў), грошы пайшлі зь бюджэту дзяржавы, бо інвэстары «зьніклі адзін за другім». Лукашэнка абяцаў зрабіць цэнтар падрыхтоўкі гімнасткам яшчэ ў 2008 годзе.

Па завяршэньні цырымоніі адкрыцьця гімнасткі падарылі Лукашэнку карціну «Мары зьдзяйсьняюцца!», на якой новы палац намаляваны нібыта залатым пылам.

Раней Аляксандар і Мікалай Лукашэнкі наведвалі будоўлю комплексу, па тэлевізіі дэманстраваліся кадры таго, як яны нясуць бервяно.

Error rendering VK.

На цырымоніі адкрыцьця чырвоную стужку перарэзалі разам з Лукашэнкам кіраўнік Менгарвыканкаму Андрэй Шорац, старшыня Беларускай асацыяцыі гімнастыкі Алена Скрыпель, беларуская алімпійская чэмпіёнка Марына Лобач і расейская алімпійская чэмпіёнка, былая дэпутатка Дзяржаўнай думы Расеі ад партыі «Единая Россия» Аліна Кабаева.

Зь імем Кабаевай зьвязаны шэраг чутак. Ёй, у прыватнасьці, прыпісваюць рамантычныя стасункі і нават вясельле з Уладзімірам Пуціным. Сам Пуцін публічна абвяргаў гэтыя здагадкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG