Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: адміністрацыя Трампа гатовая да перамоваў з Пхэньянам


У першым шэрагу зьлева направа: прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Ін і яго жонка Кім Юн Сук, жонка віцэ-прэзыдэнта ЗША Карэн Пэнс, і віцэ-прэзыдэнт Майк Пэнс і прэм'ер-міністар Японіі Сіндзо Абэ, у другім шэрагу старшыня парлямэнту КНДР Кім Ён Нам і сястра Кім Чэн Ына - Кім Ё Чжон, прэзыдэнт ФРГ Франк-Вальтэр Штайнмаер з жонкай.
У першым шэрагу зьлева направа: прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Ін і яго жонка Кім Юн Сук, жонка віцэ-прэзыдэнта ЗША Карэн Пэнс, і віцэ-прэзыдэнт Майк Пэнс і прэм'ер-міністар Японіі Сіндзо Абэ, у другім шэрагу старшыня парлямэнту КНДР Кім Ён Нам і сястра Кім Чэн Ына - Кім Ё Чжон, прэзыдэнт ФРГ Франк-Вальтэр Штайнмаер з жонкай.

У ходзе сустрэч, якія віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс правёў падчас знаходжаньня ў Паўднёвай Карэі на Алімпійскіх гульнях, намеціліся магчымыя шляхі да наўпроставых перамоваў паміж Вашынгтонам і Пхэньянам.

Пра гэта віцэ-прэзыдэнт ЗША Пэнс заявіў у гутарцы з карэспандэнтам газэты «Вашынгтон пост» на борце свайго самалёту па вяртаньні ў сталіцу ЗША. Як піша «Вашынгтон пост», новыя магчымасьці адкрыліся дзякуючы перамовам, праведзеным Пэнсам з прэзыдэнтам Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Інам.

Віцэ-прэзыдэнт Пэнс у інтэрвію на борце самалёта па дарозе дадому зь зімовых Алімпійскіх гульняў у Пхэнчхане сказаў «Вашынгтон пост», што ў ходзе дзьвюх асноўных гутарак з прэзыдэнтам Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Інам ЗША і Рэспубліка Карэя дамовіліся аб умовах для далейшага ўзаемадзеяньня з Паўночнай Карэяй. «спачатку ў перамовы ўступаюць паўднёвакарэйцы, а затым патэнцыйна ЗША — неўзабаве пасьля гэтага».

Як заявіў Пэнс, рамкі для дыпляматычнага шляху наперад такія: ЗША і іх саюзьнікі ня спыняць накладаць санкцыі на рэжым Кім Чэн Ына, пакуль у КНДР «не распачнуць выразныя крокі ў кірунку дэнуклеарызацыі». Але адміністрацыя Трампа зараз гатовая сесьці і пагаварыць з прадстаўнікамі рэжыму, нават пакуль кампанія ціску працягваецца.

Пэнс называў гэта «максымальным ціскам і ўзаемадзеяньнем адначасова». Гэта важнае зьмяненьне папярэдняй пазыцыі ЗША, пры якой трэба было аказваць на Пхеньян максымальны ціск, пакуль ён ня пойдзе на рэальныя саступкі і толькі тады магчымыя наўпроставыя перамовы з рэжымам у Пхэньяне.

«Ціск не спадзе, пакуль яны (паўночнакарэйцы) не распачнуць значны крок да дэнуклеарызацыі», — сказаў Пэнс, адзначыўшы, што кампанія максымальнага ціску будзе працягвацца і ўзмацняцца. «Але калі хочаце пагаварыць, мы пагаворым», — удакладніў ён.

Пэнс і Мун Чжэ Ін абмеркавалі гэтыя тэмы падчас двухбаковай сустрэчы ў чацьвер у Блакітным доме ў Сеуле і сумеснага прагляду спаборніцтваў у Пхенчхане ў суботу ўвечары. У час знаходжаньня ў Азіі Пэнс кожны дзень гутарыў з прэзыдэнтам Трампам. Да гэтых сустрэч адміністрацыі Трамп і Муна ня былі настроена на тое, каб новае супрацоўніцтва Сэўла з Пхэньянам працягвалася пасьля заканчэньня Алімпіяды.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG