Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Антыкарупцыйнае бюро Латвіі затрымала прэзыдэнта Цэнтральнага банку краіны


Супрацоўнікі Бюро па барацьбе і прадухіленьні карупцыі Латвіі затрымалі прэзыдэнта цэнтральнага банку краіны Ілмара Рымшавіча, паведаміў прэмʼер-міністар Марыс Кучынскіс.

«Як толькі кіраўніцтва Бюро палічыць неабходным даць грамадзтву інфармацыю аб ходзе сьледзтва, гэта неадкладна будзе зроблена», — цытуе Кучынскіса ягоная прэс-служба.

Іншых дэталяў прэмʼер-міністар не паведаміў, аднак ён адзначыў, што «ніякіх прыкметаў пагрозы латвійскай фінансавай сыстэме няма».

Адміністрацыя прэзыдэнта Латвіі паінфармавала, што на наступным тыдні адбудзецца пасяджэньне Рады бясьпекі краіны для абмеркаваньня банкаўскага сэктару.

Латвійскае дзяржаўнае тэлебачаньне паведамляла, што 16 лютага правяло ператрус у офісе і па месцы жыхарства Рымшавіча ў сувязі з інфармацыяй пра карупцыйныя праблемы ў фінансавым сэктары, дзе фігуруюць «адмываньне грошай і падтрымка тэрарызму».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG