Цэнтральная выбарчая камісія паведаміла вынікі датэрміновага галасаваньня на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў, якое праходзіла ў Беларусі 13-17 лютага. Паводле ЦВК, за гэты час на выбарчыя ўчасткі прыйшлі 34,95% выбарнікаў.
То бок больш за траціну выбарнікаў прагаласавалі датэрмінова. Гэта новы рэкорд датэрміновага галасаваньня на мясцовых выбарах.
Дынаміка нарошчваньня заўчаснага прыходу на выбарчыя ўчасткі выглядае так:
- студзень 2007 году — 24,9% выбарнікаў,
- красавік 2010 — 29,3%,
- сакавік 2014 — 32,04%,
- люты 2018 – 34,95%.