Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пайшлі на рэкорд. У першы дзень датэрміновага галасаваньня на ўчасткі прыйшло 4,44% выбарнікаў


У першы дзень датэрміновага галасаваньня на ўчасткі прыйшло 4,44% выбарнікаў. Гэта на 0,62% болей, чым было на папярэдніх мясцовых выбарах у сакавіку 2014 году.

Вось як выглядае сытуацыя па рэгіёнах

  • Берасьцейская вобласьць — 3,4% выбарнікаў,
  • Віцебская — 4,73%,
  • Горадзенская — 3,86%,
  • Гомельская — 4,18%,
  • Магілёўская — 4,68%,
  • Менская — 4,09%,
  • Менск — 5,76%.

Усяго — 4,44 ад агульнай колькасьці выбарнікаў, уключаных у сьпісы (6 922 741 чалавек).

А вось якія вынікі былі ў рэгіёнах чатыры гады таму:

  • Берасьцейская вобласьць — 3,37% выбарнікаў,
  • Віцебская — 4,29%,
  • Горадзенская — 2,91%,
  • Гомельская — 3,89%,
  • Магілёўская — 4,39%,
  • Менская — 3,40%,
  • Менск — 4,35%.

Першы «датэрміновы» дзень на мясцовых выбарах: без энтузіязму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG