Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэкорднымі тэмпамі: за 2 дні датэрміновага галасаваньня на мясцовых выбарах прагаласавалі 11,06% выбарнікаў


Першы дзень датэрміновага галасаваньня ў БНТУ. 13 лютага 2018 году
Першы дзень датэрміновага галасаваньня ў БНТУ. 13 лютага 2018 году

Пасьля двух дзён датэрміновага галасаваньня на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў, паводле афіцыйных дадзеных Цэнтарвыбаркаму, на ўчасткі прыйшло 11,06% выбарнікаў.

Гэта на 1,26% болей, чым на папярэдніх выбарах, якія праходзілі ў сакавіку 2014 году. Такім чынам, і першы і другі дзень датэрміновага галасаваньня адзначаныя рэкорднымі тэмпамі.

Вось як выглядае сытуацыя на 15 лютага ў рэгіёнах:

  • Берасьцейская вобласьць — 9,33% выбарнікаў,
  • Віцебская — 11,36%,
  • Горадзенская — 9,66%,
  • Гомельская — 10,98 %,
  • Магілёўская — 11,72%,
  • Менская — 11,05%,
  • Менск — 12,67%.

Усяго —11,06% ад агульнай колькасьці выбарнікаў, уключаных у сьпісы (6 922 741 чалавек).

Назіральнікі канстатуюць рэкорднае разыходжаньне яўкі выбарнікаў з афіцыйнымі дадзенымі на мясцовых выбарах

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG