Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэмпы растуць: за 3 дні датэрміновага галасаваньня на мясцовых выбарах прагаласавалі 18,73% выбарнікаў


Ілюстрацыйнае фота. Датэрміновае галасаваньне ў БНТУ
Ілюстрацыйнае фота. Датэрміновае галасаваньне ў БНТУ

Пасьля трох дзён датэрміновага галасаваньня на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў, паводле афіцыйных дадзеных Цэнтарвыбаркаму, на ўчасткі прыйшлі18,73% выбарнікаў.

Гэта на 1,94% болей, чым на папярэдніх выбарах, якія праходзілі ў сакавіку 2014 году. Такім чынам, усе тры дні датэрміновага галасаваньня адзначаныя рэкорднымі тэмпамі.

Вось як выглядае сытуацыя на 16 лютага ў рэгіёнах:

  • Берасьцейская вобласьць — 16,27% выбарнікаў,
  • Віцебская — 19,67%,
  • Горадзенская —16,81%,
  • Гомельская — 19,49%,
  • Магілёўская — 20,00%,
  • Менская — 19,56%,
  • Менск — 18,92%.

Усяго —18,73% ад агульнай колькасьці выбарнікаў, уключаных у сьпісы (6 922 741 чалавек).

Да заканчэньня датэрміновага галасаваньня застаюцца яшчэ два дні — 16 і 17 лютага.

7 галоўных спосабаў стварыць рэкордную яўку на мясцовых выбарах

Назіральнікі канстатуюць рэкорднае разыходжаньне яўкі выбарнікаў з афіцыйнымі дадзенымі на мясцовых выбарах

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG