Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шпіён «неўстаноўленай дзяржавы». Сталі вядомыя новыя акалічнасьці справы беларуса, якога судзяць у Чарнігаве


Юры Палітыка
Юры Палітыка

Чарнігаўскі раённы суд 14 лютага а 9 гадзіне абвесьціць рашэньне, ці працягваць да сярэдзіны красавіка арышт грамадзяніна Беларусі Юрыя Паліты́кі. Яго затрымалі летась у чэрвені праз падазрэньне ў зборы сакрэтнай інфармацыі на карысьць замежнай дзяржавы.

Пракурор заявіў, што Юры Палітыка атрымаў ад украінскага вайскоўца Дзьмітра Острыка зьвесткі пра разьмяшчэньне вайсковых падразьдзяленьняў і плян наступальнай вайсковай апэрацыі «Шторм» на Данбасе.

Мапу з гэтымі зьвесткамі знайшлі ў мабільным тэлефоне Палітыкі пасьля затрыманьня на памежным пераходзе «Новыя Ярылавічы», што перад беларускай мяжой.

Паводле пракурора, Юры Палітыка меўся перадаць гэтыя зьвесткі «не ўстаноўленай сьледзтвам замежнай дзяржаве».

Пракурор адзначыў, што ў паказаньнях вайсковец Острык назваў Юрыя Палітыку «агентам КДБ».

У сваю чаргу, адвакат беларуса заявіў Свабодзе, што мапа, якая фігуруе ў матэрыялах сьледзтва як сакрэтная, была зьменена і не адпавядала рэальнай сытуацыі. Да таго ж праведзеная на запыт сьледзтва экспэртыза не пацьвердзіла сакрэтнага статусу зьвестак, нібыта атрыманых Юрыем Палітыкам.

Першае відэа зь «беларускім шпіёнам», якога судзяць у Чарнігаве

Як паведаміла Свабодзе інфармаваная крыніца, набліжаная да сьледзтва, у дачыненьні да Юрыя Палітыкі за паўгода да затрыманьня вяліся негалосныя сьледчыя дзеяньні — супрацоўнікі СБУ сачылі за ім і ягонымі перамяшчэньнямі.

Да крымінальнай справы далучаныя матэрыялы на папяровых і электронных носьбітах.

«Агульны абʼём гэтых запісаў складае каля 40 гадзін. Там ёсьць запіс працэсу затрыманьня, а таксама запісы негалосных сьледчых дзеяньняў, якія праводзілі сьледчыя да моманту затрыманьня», — паведаміла Свабодзе інфармаваная крыніца.

Паводле крыніцы, крымінальная справа супраць Юрыя Палітыкі была пачатая на падставе заявы вайскоўца, які служыць у зоне Антытэрарыстычнай апэрацыі на Данбасе. Прычым гэтая заява была адпраўленая ў СБУ Чарнігаўскай вобласьці ўжо пасьля таго, як за Юрыем Палітыкам усталявалі сачэньне.

Беларусу, якога судзяць у Чарнігаве, не далі перакладчыка на беларускую мову

Юрыю Палітыку пагражае пазбаўленьне волі на тэрмін ад 10 да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасьці або безь яе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG