Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусу, якога судзяць у Чарнігаве, не далі перакладніка на беларускую мову


Юры Палітыка ў судзе 13 лютага
Юры Палітыка ў судзе 13 лютага

12 лютага на першым пасяджэньні суду беларус Юры Палітыка, якога абвінавачваюць у шпіянажы, запатрабаваў перакладніка на беларускую мову.

Праз гэта суд адклалі на суткі. 13 студзеня стала вядома, што перакладнік будзе расейскамоўны. Суд матываваў сваё рашэньне тым, што ў Беларусі дзьве дзяржаўныя мовы, а абвінавачаны разумее расейскую.

Юры Палітыка працягвае адказваць на пытаньні суду па-беларуску.

Беларуса Юрыя Палітыку затрымалі ў чэрвені ў Чарнігаве праз падазрэньне ў зборы сакрэтнай інфармацыі на карысьць замежнай дзяржавы.

Яму пагражае пазбаўленьне волі на тэрмін ад 10 да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасьці або безь яе. Падчас першага паседжаньня ён запатрабаваў перакладніка на беларускую мову.

Першае відэа зь «беларускім шпіёнам», якога судзяць у Чарнігаве

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG