Беларуса Юрыя Палітыку затрымалі ў чэрвені ў Чарнігаве праз падазрэньне ў зборы сакрэтнай інфармацыі на карысьць замежнай дзяржавы.
Яму пагражае пазбаўленьне волі на тэрмін ад 10 да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасьці або безь яе. Падчас першага паседжаньня ён запатрабаваў перакладчыка на беларускую мову.
«Я часткова разумею расейскую і ўкраінскую мову», — сказаў ён. Суд адклаў пасяджэньне да 15:00 13 лютага.