Інвалід І групы з Жодзіна Віктар Акуневіч апынуўся ў судзе, бо ня змог выплаціць грошы за коўдры. Гарадзенскае таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Вэлмак плюс» прадала жодзінцу камплект пасьцельных рэчаў агульным коштам 1200 рублёў, альбо 600 даляраў. А затым зьвярнулася ў суд, каб спагнаць з пэнсіі інваліда грошы, а таксама пеню і штраф за пратэрмінаваныя выплаты.