Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сястра Кім Чэн Ына перадала запрашэньне лідэру Паўднёвай Карэі наведаць Пхэньян


Дэлегацыя Паўночнай Карэі, якая знаходзілася на адкрыцьці зімовых Алімпійскіх гульняў, правяла «адкрытыя» перамовы з прэзыдэнтам Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Інам.

Пра гэта паведаміла ў нядзелю паўночнакарэйскае інфармацыйнае агенцтва ЦТАК. Дэлегацыю ўзначаліла малодшая сястра лідэра КНДР Кім Чэн ЫнаКім Ё Чжон. Як пішуць заходнія СМІ, КНДР распачала спробу «зачараваць і заінтрыгаваць паўднёвакарэйскую грамадзкасьць».

Сутыкненьні паліцыі з удзельнікамі пратэсту супраць удзелу КНДР у Алімпіядзе, 11 лютага 2018 года
Сутыкненьні паліцыі з удзельнікамі пратэсту супраць удзелу КНДР у Алімпіядзе, 11 лютага 2018 года

Начальнік апарата прэзыдэнта Паўднёвай Карэі правёў разьвітальную вячэру для дэлегацыі. Падчас прыёму Кім Ё Чжон заявіла, што ніколі ня думала, што будзе наведваць Поўдзень Карэі, і многія рэчы ўяўляла сабе інакш, але ўбачыла шмат рэчаў, якія былі падобныя або выявіліся аднолькавымі, — сказала Кім Ё Чжон, прамаўляючы тост.

У суботу Кім Чжон Ё «ветліва» перадала асабістае пасланьне ад паўночнакарэйскага лідэра прэзыдэнту Паўднёвай Карэі і распавяла яму пра «намерах свайго брата», паведаміла агенцтва ЦТАК, аднак яно не ўдакладніла, у чым менавіта заключаюцца гэтыя намеры.

Паўднёвакарэйскія афіцыйныя асобы заявілі, што падчас перамоваў з дэлегацыяй КНДР у Сэуле ў суботу прэзыдэнт Паўднёвай Карэі быў запрошаны ў Пхэньян.

Такі саміт, калі ён адбудзецца, стане першай міжкарэйскай сустрэчай у вярхах, пачынаючы з 2007 года.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG