Пасажырскі самалёт Ан-148, які выконваў рэйс з Масквы ў Орск, разьбіўся ў пад Масквою.
На борце самалёта знаходзілася 65 пасажыраў і шэсьць чальцоў экіпажа.
«Як мяркуецца самалёт разьбіўся ў раёне вёскі Аргунава.
Шанцаў выжыць у чальцоў экіпажа і пасажыраў не было», - сказала крыніца агенцтва Інтэрфакс.
Паводле крыніцы, менш як празь 10 хвілінаў пасьля вылету з аэрапорту «Дамадзедава» самалёт саратаўскіх авіялініяз зьнік з экранаў радараў, сувязь з экіпажам прапала.
Самалёт, як паведамляе Інтэрфакс, эксплюатаваўся Саратаўскімі авіялініямі 8 гадоў.