Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: Расея, Кітай і Паўночная Карэя нарошчваюць ядзерныя арсэналы


Робэрт Вуд
Робэрт Вуд

Амбасадар ЗША ў пытаньнях раззбраеньня Робэрт Вуд заявіў аб высокіх тэмпах ядзернай праграмы КНДР.

Магчыма, ужо празь некалькі месяцаў Паўночная Карэя зможа нанесьці ўдар па ЗША з дапамогай балістычнай ракеты, аснашчанай ядзернай боегалоўкай, і таму яе ядзерная праграма мусіць быць зачыненая, заявіў у аўторак высокапастаўлены амэрыканскі чыноўнік, які займаецца пытаньнямі раззбраеньня.

У сваім выступе на канфэрэнцыі ў пытаньнях раззбраеньня ў Жэнэве амбасадар ЗША ў пытаньнях раззбраеньня Робэрт Вуд таксама папярэдзіў аб пашырэньні арсэналаў Кітаю і Расеі.

«Расея, Кітай і Паўночная Карэя нарошчваюць свае арсэналы, узмацняюць ролю ядзернай зброі ў сваіх стратэгіях падтрыманьня бясьпекі, а ў некаторых выпадках таксама займаюцца распрацоўкай новых ядзерных сродкаў, каб пагражаць іншым мірным краінам», — сказаў ён.

Можа стацца, што «толькі некалькі месяцаў» аддзяляюць Паўночную Карэю ад моманту, калі яна будзе мець магчымасьць нанесьці ўдар па ЗША з дапамогай ядзерных балістычных ракет, выказаў здагадку Вуд.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG