Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Алімпійскія гульні пройдуць добра, а потым хто ведае». Трамп сустрэўся з уцекачамі з Паўночнай Карэі


Пасьля тэлефонных размоваў зь лідэрамі Японіі і Паўднёвай Карэі, прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп сустрэўся ў Авальным кабінэце з групай паўночнакарэйцамі, якім удалося ўцячы ад рэпрэсіўнага рэжыму Пхеньяна. У апошні раз падобную сустрэчу правёў прэзыдэнт ЗША Джордж Буш-малодшы ў 2006 годзе.

«Іх гісторыя проста неверагодная», — сказаў Трамп перад тым, як папрасіў васьмярых чалавек распавесьці аб перажытых імі выпрабаваньнях. Яшчэ двое бежанцаў з Паўночнай Карэі так і не адважыліся размаўляць перад камэрамі з прычыну страху перад помстай Пхеньяна.

Падчас сустрэчы ў Авальным кабінэце прэзыдэнт Трамп ўстрымаўся ад правакацыйных заўваг у адрас паўночнакарэйскага лідэра. У мінулым Трамп пагражаў абрынуць агонь і лютасьць па краіне, якая вырабляе ядзерную зброю і балістычныя ракеты, і прыніжальна называў лідэра краіны «маленькім ракетчыкам».

На сустрэчы, якая прайшла прэзыдэнта Трамп сказаў, што «робіцца шмат» у дачыненьні да паўночнакарэйскай праблемы.

«Гэта вельмі няпростая сытуацыя — дадаў прэзыдэнт. — Паглядзім, як пойдуць справы. Мы думаем, што Алімпійскія гульні пройдуць добра, а потым хто ведае».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG